Колькі
год прайшло, а што зьмянілася за гэты час? Так, канешне, пасталелі,
парачак дзён чырвоных шарыкаў адзначылі. Але засталіся такімі ж аболтусамі,
якімі былі калісьці. Выпадалі з жыцьця на пэўны тэрмін, рабілі памылкі,
спрабавалі іх выправіць, рабілі новыя. Адчувалі сябе шчасьлівымі а часам
сумавалі. Жылі, круціліся імкнуліся да чагосьці сьветлага і чыстага.
Сустракаліся з людзьмі. Некаторых гублялі, некаторых назаўсёды... шкада
канешне, але нічога з гэтым зрабіць немагчыма.
На маю думку, кожны чалавек павінен час ад часу рабіць учынкі, якія
іду ць цалкам супраць яго прынцыпаў. Ён ведае, што гэта ні яму, ні нікому
яшчэ не патрэбна, што гэта дрэнна, але ён мусіць. Можа гэтага слова
і не існуе, але лёс складаецца так, што хрусь - і напапалам. Але, з
большага, усё адбываецца так, як мае быць. І жыцьцё - як зебра, то белае,
то чорнае. А месцамі настолькі бруднае, што не зразумець. Тое ж самае
па вечарох і ўначы. Які там колер? Вось і я ня ведаю.
Ці існуе ісьціна? Як яе знайсьці? Як зразумець, да чаго прывядзе тое,
што мы робім у дадзены момант? Дабро гэта ці зло?
А даведацца можна толькі адным чынам - зрабіць і паглядзець што будзе
))